Previous Entry Add to Memories Share Next Entry
Купалле
вёска
[info]fotoparad








Купалле БАЗа святкуе кожны год. Алена Рыжая са сваім мужам Пятром купілі дзеля гэтага старэнькі скулбус.
БАЗа - гэта Беларуска-Амерыканскае Задзіночанне
































А вось і Валя Якімовіч - галоўны арганізатар старажытнага свята




Дзімка Табакін - сын Мішы Табакіна, у якога мы жывем у Нью Ёрку амаль ужо месяц. Дзімка стрэльнуў у бацькі машыну каб забяспечыць нам транспарт да месца святкавання.




Дзімку Табакіна абралі князем свята, а прыгажуню Ірынку - купалінкай.


Справа - Антон Шукілойца - самы стары беларус у Нью Ёрку. Яму зараз 95 гадоў. Доўгі час Шукілойца кіраваў БАЗай.








Апошні здымак як заўсёды зроблен па дарозе дамой.
Tags:

Антон Шукелойць

Цікава. да і святкуюць неяк інакш, чым на этнічнай радзіме)

женя, Вильнюс.

(Anonymous)

2010-06-29 09:14 pm (UTC)

Порадовали..

дзякуй за прыгожы фотарэпартаж. класныя фоткі, асабліва самая першая - проста цуд! цікава, хто здымаў?

здымаў я - то бок ставіў святло і кампазіцыю. Хто на кнопку націскаў, не памятаю.

дык ты яшчэ і здымаў! ваў! геніальна!

вельмi прыгожыя здымкi!!!!!!!!!!дзякуй вялiкi :)))

Лепш бы гэты пост на бай_этна павесіў. добра святкуюць, і Валю рада была пабачыць- столько год не бачыліся....яна самая першая вучыла мяне шыць народны строй.столькі год...

to bok, vam na by_etno praekt ne cikava, a tolki uryuki z yago davai?

ну як вам сказаць.калі вы заўважылі назву- то мы цікавімся менавіта этна. і дзякуй вам яшчэ раз, за тое што лічыце нас старыкамі і старухамі.

Ну так весь праект З табурэтам і ёсьць пра беларускае этна :-)

Я лічу, што твар агульнага беларускага этна, якое можна бачыць з прэссы даволі стары. Лічыць вашу суполку адзіным прадстаўніком беларускага этна...

даўшы ссылку на пост вашай суполкі я падцьвердзіў, што нават у інтэрнэце адлюстроўваюць бел абрады толькі вельмі сталае пакаленне. А маладосць у большасці не вельмі цікавіцца.

Кашулю ў Украіне можна купіць за 30 даляраў, у Беларусі танней за 150 не знойдзеш. Чаму? Няма попыту - і прапанова не вялікая.

колькасць - не заўжды якасць(гэта да кашуль)
суполка нашая не адзіная. і калі вы лічыце , што раз нас не бачна на эстрадзе і тэлебачынні - нас няма...? у гэтай краіне дзве незалежныя плыні. дзяржаўная культура і маладзёвая. і яны не перасякаюцца.
што фальклёрнага у табурэце?(з тым жа поспехам- лыжка,самакат,гумовага бусла) толькі ў нас сядзяць на табурэце? у Польшчы, Літве, Расеі - не?
ведаеце, калі б вы проста займальна апісалі вашае падарожжа, вось, мол, як класна я час правёў, даваў канцэрты па ўсім свеце., але без наездаў на людзей(якія зусім не старыя), што чытаюць вас, я тут, мол крэатівшчык такі..а вы, чыталася б цікавей.
вы зрабілі сваю справу- мы робім сваю. пакуль вы ездзілі , тут памерлі сотні носьбітаў праўдзівай, сапраўды нашай культуры, і знеслі з сабою тое, чаго няма ні ва Ўкраіне. ні ў Расеі.
паедземце лепей з намі у экспедыцыі, а пасля раскажаце ўсяму свету, пра тое, чаго сапраўды больш нідзе няма.
зы. Дзякуй за фоткі з Валяй Якімовіч

У экспедыцыі па Беларусі? Я з задавальненнем! Калі куды збіраецеся? Пішыце на пошту 325032@gmail.com

Дзякуй! :-)
Кірыл.

You are viewing [info]fotoparad's journal